«Экалагічная культура - адказнасць кожнага». У ААТ "Даламіт" прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Сёння ў цэнтры ўвагі калектыву - тэма асабістай адказнасці за захаванне прыроды. Перад работнікамі выступіла намеснік генеральнага дырэктара па персанале і ідэалагічнай рабоце Алена Віктараўна Марчанка.
У ходзе сустрэчы былі асветлены ключавыя напрамкі дзяржаўнай экалагічнай палітыкі Беларусі: ад аховы паветранага басейна і водных рэсурсаў да захавання біялагічнай разнастайнасці. Асаблівы акцэнт быў зроблены на паказчыках Віцебскай вобласці.
За апошнія 10 гадоў выкіды ў атмасферу па вобласці знізіліся на 40,5%, а ад аўтатранспарту - на 58,1%. Забяспечанасць насельніцтва чыстай вадой дасягнула 99,7% - пабудавана каля 200 станцый абезжалезвання. Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў у рэгіёне склаў 51%, што вышэй за сярэднерэспубліканскі (3-е месца ў краіне!). У 2018 годзе гэты паказчык складаў усяго 17,6 працэнта.
«Экалагічны дабрабыт - агульнанацыянальная каштоўнасць. Яго захаванне патрабуе кансалідацыі намаганняў усяго грамадства, а адказнае стаўленне да навакольнага асяроддзя павінна стаць усвядомленым выбарам і нормай жыцця для кожнага з нас», - падкрэсліла Алена Марчанка.