Не лекцыя, а стратэгічная гульня: менавіта ў такім фармаце ў ААТ "Даламіт" прайшоў турнір "Прававая вежа". Напярэдадні Дня Канстытуцыі на прадпрыемстве замест звыклых лекцыйных заняткаў адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва.
Правілы простыя, як у класічнай гульні "Джэнга", але з юрыдычным ухілам: цягнеш брусок - адказваеш на пытанне. Памылка стаіць балаў, а правільны адказ прыносіць ачкі камандзе. Гульня ідзе датуль, пакуль вежа не абрынецца, але пераможцу вызначае не ўстойлівасць канструкцый, а глыбіня ведаў!
У ходзе гульні такія элементы, як «Шчаслівы білет», «Права вета» і «Перастрахоўка», не раз ратавалі каманды ад фіяска.
Маладыя спецыялісты не проста асвяжылі ў памяці артыкулы Канстытуцыі - яны праявілі сапраўдны стратэгічны падыход. Няхай вежа ў выніку абвалілася, але веды Асноўнага Закона дзяржавы сталі толькі мацнейшымі!