У ААТ "Даламіт" прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
19.02.2026
14
У ААТ "Даламіт" прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
Тэма: «Абарончая моц беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах».
Як адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка:
«Наша высокатэхналагічнае, кампактнае і мабільнае войска, уся ваенная арганізацыя дзяржавы здольныя адказаць на любыя выклікі часу і з'яўляюцца сёння надзейным шчытом для народа, гарантам міру на беларускай зямлі».
Спікер:
Канстанцін Харанка, начальнік напрамку ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Віцебскай вобласці расказаў аб развіцці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, тэхнічным аснашчэнні арміі і бягучай ваенна-палітычнай абстаноўцы.
Таксама ў адзіным дні інфармавання прынялі ўдзел супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ БЕЛАРУСБАНК":
Ганна Сянькова, галоўны спецыяліст аддзела продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг;
Андрэй Яцук, начальнік упраўлення іпатэчнага і льготнага крэдытавання.
Спецыялісты банка праінфармавалі супрацоўнікаў аб даступных праграмах ільготнага і іпатэчнага крэдытавання.
Сустрэча дазволіла супрацоўнікам прадпрыемства атрымаць актуальную інфармацыю з першых вуснаў.