20 жніўня адбудзецца Адзіны дзень інфармавання на тэму "Экалагічная культура - адказнасць кожнага". Запрашаем працаўнікоў ААТ «Даламіт» узяць удзел у інфармацыйнай сустрэчы. Мерапрыемства пачнецца а 16 гадзіне ў актавай зале.
Чыстае паветра, доступ да пітной вады і прыгожая прырода намі часта ўспрымаюцца як дадзенасць. Між тым у многіх краінах свету гэтыя рэсурсы становяцца раскошай: людзі апранаюць маскі, абараняючыся ад смогу, прагноз надвор'я падмяняецца індэксам забруджанасці паветра, доступ да чыстай вады - гэта штодзённая барацьба, а не стандарт жыцця.
Для нас чыстыя лясы, азёры і паркі, камфортныя і бяспечныя ўмовы для жыцця - гэта не толькі гонар, але і адказнасць. Менавіта таму экалагічная культура павінна стаць не проста данінай модзе, а свядомым выбарам кожнага грамадзяніна. Бо захоўваючы прыроду сёння, мы гарантуем яе будучым пакаленням.