Навіны
У ААТ "Даламіт" адбыўся асабісты прыём грамадзян пракурорам горада Віцебска.
23.04.2026 10

У ААТ "Даламіт" адбыўся асабісты прыём грамадзян пракурорам горада Віцебска.

Пракурор горада Віцебска Сяргей Аляксандравіч Трошка правёў асабісты прыём грамадзян у ААТ "Даламіт" з удзелам генеральнага дырэктара прадпрыемства Сяргея Мікалаевіча Соглаева.

У цэнтры ўвагі - пытанні, якія сапраўды хвалююць людзей: добраўпарадкаванне Рубы (дарогі, прыдамавых тэрыторыі, інфраструктура), а таксама пытанні жыццядзейнасці прадпрыемства і мікрараёна (камунальныя, сацыяльныя, бытавыя).

Усе звароты ўзяты пракурорам горада на асабісты кантроль. Па кожным з іх будзе праведзена праверка з прыняццем пры неабходнасці мер пракурорскага рэагавання. Такі прамы дыялог - не фармальнасць, а магчымасць аператыўна атрымаць зваротную сувязь і сумесна вырашаць агульныя задачы.

Возврат к списку