У ААТ "Даламіт" укаранёна сістэма менеджменту барацьбы з хабарніцтвам
20.02.2025
96
У ААТ "Даламіт" укаранёна сістэма менеджменту барацьбы з хабарніцтвам
Прафілактыка, папярэджанне і спыненне карупцыі з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, пастаянным і няўхільным патрабаваннем Кіраўніка дзяржавы – Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.
Агульнай мэтай ААТ "Даламіт" у галіне барацьбы з карупцыяй з'яўляецца рэалізацыя неабходных мерапрыемстваў, накіраваных на максімальнае зніжэнне верагоднасці хабарніцтва і карупцыі на нашым прадпрыемстве і звядзенне да мінімуму магчымых рызык - як непасрэдна карупцыйных, так і рэпутацыйных - для арганізацыі і яе партнёраў.
У ААТ "Даламіт" паспяхова ўкаранёна сістэма менеджменту барацьбы з хабарніцтвам у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 37001-2020 "Сістэмы менеджменту барацьбы з хабарніцтвам. Патрабаванні і кіраўніцтва па ўжыванні".
Сертыфікат, выдадзены ТАА "СМЦэнтрГарант", пацвярджае, што створаная ў ААТ» "Даламіт" сістэма менеджменту барацьбы з хабарніцтвам, адказвае патрабаванням стандарту СТБ ISO 37001-2020.