Ахова працы ўяўляе сабой не толькі выкананне заканадаўчых норм, але і клопат аб бяспецы і здароўі ўсіх супрацоўнікаў. Рэгулярныя праверкі ў гэтай сферы дапамагаюць мінімізаваць рызыкі і павысіць узровень бяспекі на прадпрыемстве.
У рамках Сусветнага дня аховы працы і тыдня нулявога траўматызму на ААТ "Даламіт" прафсаюзным камітэтам і камісіяй па ахове працы праведзена праверка выканання заканадаўства аб ахове працы і прамысловай бяспецы ў транспартным цэху. У ходзе праверкі былі выяўлены заўвагі і выдадзены рэкамендацыі з указаннем канкрэтных тэрмінаў выканання.
Бяспека працы - сумесная адказнасць, ад якой залежыць здароўе людзей і эфектыўнасць вытворчасці.