Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у штогадовай дабрачыннай акцыі "У школу з добрым сэрцам!".
Акцыя накіравана на збор школьных прылад (сшыткі вучнёўскія, ручкі, пеналы, алоўкі каляровыя і простыя, лінейкі, вокладкі для сшыткаў і кніг, нататнікі, гумкі, пластылін, фламастэры, фарбы і пэндзлікі, альбомы для малявання, кніжкі-размалёўкі, каляровая папера і каляровы кардон).
Акцыя будзе праходзіць з 12 па 23 жніўня.
Збор прыладаў на першым паверсе заводакіраўніцтва.
Сабраныя рэчы будуць перададзеныя дзецям у дзіцячы дом.
ТВАРЫЦЬ ДАБРО ПРОСТА ❤ ️- ПАСПЕЙ І ТЫ!
Сакратар першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" ААТ "Даламіт".