Велапрабег "Памятаем! Ганарымся!" у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
21.06.2024
95
Велапрабег "Памятаем! Ганарымся!" у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У Віцебску стартаваў агульнарэспубліканскі патрыятычны праект Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў "Праносім памяць скрозь гады", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках праекта Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза будаўнікоў падрыхтавала маршрут велапрабегу "Памятаем! Ганарымся!" для прафсаюзнага актыву, які з павагай ставіцца да гераічнага мінулага нашай Радзімы. Моладзь ААТ "Даламіт" таксама далучылася да велапрабегу, каб зноў сказаць героям Айчыны "дзякуй!".
Маладыя прафсаюзныя актывісты праклалі маршрут эстафеты памяці праз знакавыя месцы, дзе ўшанавалі памяць воінаў і мірнага насельніцтва, якія змагаліся за родную зямлю і наша мірнае неба, хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак.
Вельмі важна памятаць і ведаць сваю гісторыю, прачуць каштоўнасць мірнага жыцця і ўсвядоміць, у якім неаплатным абавязку мы перад пакаленнем пераможцаў. Велапрабег-магчымасць не толькі аддаць даніну памяці, але ўсім разам праехаць па вуліцах роднага горада, палюбавацца яго прыгажосцю, ацаніць уклад будаўнікоў у яго развіццё.
Мы ўпэўненыя, што наша моладзь нашага памятае і ніколі не забудзе пра подзвіг сваіх продкаў і не дазволіць перапісаць гісторыю. І словы "Памятаем! Ганарымся!" – гэта для іх не проста словы, а дэвіз па жыцці!