Навіны
Велапрабег "Вела Віцебск"
04.07.2024 108

Велапрабег "Вела Віцебск"

У дзень моладзі прайшоў велапрабег "Вела Віцебск", які сабраў каля 60 удзельнікаў з розных куткоў рэгіёна і краіны. Сярод удзельнікаў велапрабегу быў і актыў БРСМ ААТ "Даламіт".

Пасля фітнес-размінкі з беларускай лёгкаатлеткай, майстрам спорту міжнароднага класа, удзельніцай летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Марынай Даманцэвіч веласіпедысты рушылі ў шлях. У суправаджэнні экіпажаў Дзяржаўтаінспекцыі калона накіравалася да Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, дзе ўдзельнікі акцыі зрабілі прыпынак ля памятнага знака загінулым студэнтам і выкладчыкам ВНУ. Далей веласіпедысты прайшлі па праспекце Перамогі і вярнуліся тым жа маршрутам.

- У нас не толькі юбілей горада, але і 80-я гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, - адзначыў першы сакратар Віцебскага гарадскога камітэта БРСМ Аляксандр Бышнёў. - І ўскладанне ля ВДУ паказвае, наколькі нам важна захоўваць багатыя традыцыі беларускага народа. Мы абавязкова захаваем і Абаронім іх для будучых пакаленняў.

Велапрабег у Віцебску стаў часткай праграмы Дня моладзі і святкавання 1050-годдзя горада.

Возврат к списку