Навіны
Увага: пачасціліся выпадкі махлярства ад імя кіраўніцтва ААТ "Даламіт".
17.04.2026 2

Увага: пачасціліся выпадкі махлярства ад імя кіраўніцтва ААТ "Даламіт".

Паважаныя калегі! Супрацоўнікам нашага прадпрыемства пачалі паступаць паведамленні з фэйкавага акаўнта і тэлефонныя званкі з галасавымі паведамленнямі, створаныя ад імя генеральнага дырэктара Соглаева С.М. У іх можа паведамляцца пра праверку, якая нібыта праводзіцца, а таксама змяшчацца просьбы тэрмінова выйсці на сувязь, не інфармуючы пра гэта нікога. Гэта тыповая схема махлярства пад назвай "Fake boss".

Як працуе схема: злачынцы вывучаюць унутраныя чаты арганізацый, збіраюць інфармацыю аб структуры прадпрыемства, імёнах кіраўнікоў і ствараюць падробленыя ўліковыя запісы ад іх імя. Далей яны ўступаюць у перапіску з падначаленымі і даюць вызначаныя ўказанні з фэйкавых акаўнтаў.

Для пераканаўчасці ашуканцы могуць дасылаць галасавыя паведамленні з імітацыяй голасу начальніка, створаныя пры дапамозе нейрасетак, або падробленыя фота дакументаў. Усё гэта накіравана на тое, каб атрымаць ад ахвяры грошы ці доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі.

Звяртаем вашу ўвагу, што ніхто з кіраўнікоў нашага прадпрыемства не вядзе службовую перапіску з работнікамі праз месэнджэры, а ў выпадку неабходнасці выкліча вас праз прыёмную альбо начальніка вашага структурнага падраздзялення!

Пры атрыманні падазроных паведамленняў не ўступаць у перапіску і звяртацца да намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах ААТ "Даламіт".

Возврат к списку