Навіны
Ускладанне кветак і вянкоў да помніка Невядомага салдата
23.02.2024 155

Ускладанне кветак і вянкоў да помніка Невядомага салдата

Кіраўніцтва ААТ "Даламіт", навучэнцы і педагогі ДУА "Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай", прадстаўнікі Палаца культуры "Руба" сабраліся сёння, 23.02.2024, у Дзень абаронцаў Айчыны, для ўскладання кветак і вянкоў да помніка Невядомага салдата – памятным і знакавым месцы для кожнага жыхара мікрараёна.

Дзень абаронцаў Айчыны сімвалізуе мужнасць і гераізм, доблесць і адвагу, пераемнасць патрыятычных традыцый. У ім увасоблены пачуцці павагі і гонару за ўсіх, хто служыў і служыць у імя міру, суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх, хто аддаў сваё жыццё за жыцці мірных грамадзян, за інтарэсы нашай Радзімы, за мірнае неба над галавой і ўсклалі кветкі і вянкі да помніка.

Возврат к списку