Навіны
Час магчымасцяў - час дзеянняў!
06.03.2026 12

Час магчымасцяў - час дзеянняў!

ААТ "Даламіт" з 4 па 6 сакавіка паспяхова прадставіў сваю прадукцыю на 7-й Міжнароднай выставе RosBuild 2026 у Маскве. Тры дні інтэнсіўнай працы, якія прайшлі пад дэвізам "Час магчымасцяў - час дзеянняў!", прынеслі добрыя вынікі.

У рамках выставы былі праведзены сустрэчы з партнёрамі з Бранскай вобласці, а таксама адбыліся перамовы з прадстаўнікамі групы кампаній ТАА «РСХ» (Русджам Кірышы), якія спецыялізуюцца на вытворчасці вырабаў са шкла.

Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выставы выклікаў тонкадысперсны даламіт вытворчасці ААТ "Даламіт", прызначаны для бетонаў і будаўнічых раствораў.

Па выніках дэманстрацыі дасягнута дамоўленасць аб прадастаўленні узораў даламіту для правядзення лабараторных выпрабаванняў на магчымасць яго выкарыстання пры вытворчасці жалезабетонных вырабаў кампаній ТАА "ДСК ЖБК" г. Арол і ТАА "ІМЭТСБУД" Маскоўская вобласць.

Удзел у выставе пацвердзіў правільнасць маркетынгавай стратэгіі развіцця прадпрыемства: дыялог з партнёрамі і адкрытасць да новых праектаў - залог поспеху ў сучасным свеце.

ААТ «Даламіт» выказвае падзяку кожнаму, хто знайшоў час наведаць наш стэнд, а калегам і партнёрам - за прадуктыўныя перамовы і цёплую сустрэчу.

Возврат к списку