Навіны
Сустрэча кандыдата ў дэпутаты з працоўным калектывам
19.02.2024 116

Сустрэча кандыдата ў дэпутаты з працоўным калектывам

15.02.2024 у актавай зале ААТ "Даламіт" адбылася сустрэча працоўнага калектыву з кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання па Рубаўскай выбарчай акрузе №40 Саглаевым Сяргеем Мікалаевічам.

Прамы дыялог – гэта магчымасць не толькі вывучыць перадвыбарныя праграмы, але і задаць пытанні. А для кандыдата ў дэпутаты – пачуць, што хвалюе людзей і ўзяць гэта на кантроль. Сяргей Мікалаевіч – адкрыты да дыялогу і канструктыўнай размовы чалавек.

Падчас паўтарагадзіннай сустрэчы ён распавёў пра сябе, пра свой працоўны шлях і досвед грамадскай працы, пра прыярытэты, якіх прытрымліваецца ў жыцці. Распавёў аб стратэгіі развіцця прадпрыемства на сярэдне-і доўгатэрміновую перспектыву, пазначыў важнасць маючай адбыцца мадэрнізацыі вытворчасці і зладжанасць у працы ўсіх структурных падраздзяленняў. Агучыў сваю перадвыбарчую праграму: развіццё прамысловасці і гандлю, стварэнне новых працоўных месцаў, укараненне інавацыйных тэхналогій у сферы будаўнічага комплексу; адстойванне інтарэсаў грамадзян у пытаннях жыллёва-камунальнай сферы; паляпшэнне сацыяльна-бытавых умоў жыцця і падтрымка маладых сем'яў; укараненне праграм па навядзенні парадку на зямлі. Кожны меў магчымасць задаць хвалюючыя пытанні і атрымаць на іх адказы.

У канцы сустрэчы Сяргей Мікалаевіч акцэнтаваў увагу аб важнасці маючых адбыцца выбараў для лёсу Беларусі і адказнасці кожнага грамадзяніна, які мае права галасаваць, за ўдзел у ёй. Заклікаў выбаршчыкаў прыйсці ў прызначаны дзень выбараў 25 лютага або ў перыяд датэрміновага галасавання на выбарчыя ўчасткі, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Возврат к списку