Навіны
Сустрэча калектыву "Даламіт" з ГА "Беларускі саюз жанчын"
20.03.2025 91

Сустрэча калектыву "Даламіт" з ГА "Беларускі саюз жанчын"

Сёння адбылася сустрэча жаночай паловы калектыву "Даламіт" са старшынёй Чыгуначнай раённай арганізацыі г.Віцебска ГА "БСЖ" Стрыгінай Людмілай Аляксандраўнай і старшынёй Віцебскай гарадской арганізацыі ГА "БСЖ" Кульценка Наталляй Уладзіміраўнай.

У ходзе гутаркі прадстаўнікі ГА "БСЖ" распавялі пра гісторыю стварэння арганізацыі, яе мэтах і задачах, ключавых ініцыятывах і праектах, накіраваных на падтрымку жанчын у розных сферах жыцця – ад прафесійнага росту да грамадскай дзейнасці. 

Сустрэча атрымалася змястоўнай і пазнавальнай. Такія мерапрыемствы важныя не толькі для інфармавання, але і для натхнення – бо ўсведамленне таго, што побач ёсць супольнасць, якое падтрымлівае жанчын, надае ўпэўненасць у заўтрашнім дні!

Возврат к списку