Навіны
Сустрэча маладых работнікаў з Міністрам архітэктуры і будаўніцтва
17.01.2025 91

Сустрэча маладых работнікаў з Міністрам архітэктуры і будаўніцтва

Моладзь ААТ "Даламіт" Маскалёў Дзмітрый і Ермалаева Крысціна прыняла ўдзел у мерапрыемстве, арганізаваным Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва, дзе выступіла з праектам добраўпарадкавання нашага мікрараёна.

Сустрэча праходзіла ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - сімвалічным месцы, якое адлюстроўвае гераізм нашага народа. Нашы супрацоўнікі прадставілі ідэі, якія спрыяюць паляпшэнню гарадскога асяроддзя і адлюстроўваюць сучасныя падыходы да добраўпарадкавання. 

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Пархамовіч Р.В. падкрэсліў значнасць удзелу моладзі ў дасягненні агульнанацыянальных мэтаў. Словы падтрымкі натхнілі ўдзельнікаў сустрэчы на рэалізацыю смелых праектаў, якія дапамогуць зрабіць нашы гарады і пасёлкі больш камфортнымі і прыгожымі. 

- Моладзь - гэта будучыня будаўнічага комплексу і Рэспублікі Беларусь. Вы - інструмент новых дасягненняў. Перад намі стаіць шмат задач. 2025 год аб'яўлены годам добраўпарадкавання краіны. Ваш ўклад у агульную справу будзе вельмі важны. Будзьце рухаючай сілай у сваіх арганізацыях, натхняйцеся подзвігамі нашых гераічных продкаў і разам з калегамі дасягайце пастаўленых мэтаў!

Мы ганарымся, што спецыялісты ААТ "Даламіт" актыўна ўдзельнічаюць у такіх важных ініцыятывах, робячы ўклад у развіццё нашай краіны і будаўнічай галіны.

Возврат к списку