Навіны
Cустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з прадстаўнікамі УП "Белндіпгорадабудаўніцтва"
07.04.2025 88

Cустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з прадстаўнікамі УП "Белндіпгорадабудаўніцтва"

У рамках рэалізацыі сумеснага моладзевага праекта па добраўпарадкаванні Зоны адпачынку ў мікрараёне Руба адбылася сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з прадстаўнікамі УП "Белндіпгорадабудаўніцтва" ў асобе намесніка дырэктара Семянкевіча Дзмітрыя Ігаравіча, вядучага архітэктара Радзівонава Яўгена і архітэктара Ванцлава Уладзіслава.

Госці наведалі зону адпачынку, ацанілі бягучы стан тэрыторыі і абмеркавалі магчымыя варыянты яе добраўпарадкавання, а таксама пазнаёміліся з гісторыяй нашага прадпрыемства, наведалі музей і пабывалі ў кар'еры "Гралева".

Упэўнены, што прафесійны погляд і вопыт спецыялістаў УП "Белндіпгорадабудаўніцтва" дапамогуць нам разам зрабіць зону адпачынку па-сапраўднаму прывабным і сучасным месцам для ўсіх жыхароў мікрараёна!

Возврат к списку