Навіны
Сустрэча калектыву ААТ "Даламіт" са старэйшым памочнікам пракурора г. Віцебска
08.05.2024 115

Сустрэча калектыву ААТ "Даламіт" са старэйшым памочнікам пракурора г. Віцебска

08.05.2024 у ААТ "Даламіт" прайшла сустрэча на тэму "Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа: аднаўленне гістарычнай справядлівасці". Спікерам мерапрыемства выступіў старшы памочнік пракурора г. Віцебска Кім Леў Паўлавіч.

Былі агучаны дадзеныя аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, праведзеных следчых мерапрыемствах у дачыненні да зверстваў фашыстаў на тэрыторыі нашай краіны ў гады вайны, новых фактах аб раней вядомых лагерах смерці і выяўленых у ходзе расследавання месцах масавага знішчэння нацысцкімі злачынцамі мірнага грамадзянскага насельніцтва Беларусі, праведзеных карных аперацыях.

- Вайна прынесла шмат бед і няшчасцяў нашай краіне. Праз амаль 80 гадоў, можна задацца пытаннем, ці трэба гэтым займацца і якая ў гэтым неабходнасць, калі ўсе вакол разумеюць трагізм вайны? Мы ведаем яшчэ не ўсё, бо нават сёння штодня ўстанаўліваюцца новыя абставіны ў справе зверстваў фашыстаў і іх памагатых на нашай зямлі. Гэта наша памяць, якую мы абавязаны перадаць нашым дзецям і ўнукам. А сам факт генацыду павінен быць прызнаны сусветнай супольнасцю, - падкрэсліў у сваім выступе Леў Паўлавіч.

У рамках работы па крымінальнай справе выяўлена нямала фактаў, якія пацвярджаюць, што галоўнай мэтай нацыстаў і іх памагатых у гады вайны было этнічнае вынішчэньне беларускага народа.

Падводзячы вынікі, памочнік пракурора адзначыў, што праца з архіўнымі матэрыяламі дазваляе сцвярджаць, што рэальныя лічбы гібелі мірнага насельніцтва вышэй, чым лічылася ўсе гэтыя гады. Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, Леў Паўлавіч падкрэсліў, што ад таго, наколькі кожны з нас будзе аберагаць і абараняць гістарычную праўду, залежыць не толькі захаванне памяці аб мінулым, але і наша будучыня.

Возврат к списку