Навіны
Сустрэча працоўнага калектыву з намеснікам начальніка Віцебскага РАНС
25.09.2024 110

Сустрэча працоўнага калектыву з намеснікам начальніка Віцебскага РАНС

Сёння адбылася сустрэча працоўнага калектыву ААТ "Даламіт" з намеснікам начальніка Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сарока Вячаславам Сяргеевічам на тэму пажарнай бяспекі.

У пачатку гутаркі Вячаслаў Сяргеевіч давёў інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей на іх на тэрыторыі раёна, прывёў канкрэтныя прыклады, акцэнтаваў увагу на асноўных прычынах узнікнення пажараў, а таксама заклікаў памятаць, што пры ўзнікненні любой надзвычайнай сітуацыі варта неадкладна тэлефанаваць у службу выратавання.

З мэтай папярэджання пажараў у побыце супрацоўнік МНС нагадаў асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі, недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду, звярнуў увагу на важнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах і нагадаў Правілы карыстання вогнетушыцелем, а таксама нагадаў першачарговыя дзеянні персаналу пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі. У завяршэнні сустрэчы работнікі атрымалі тэматычныя памяткі ад МНС.

Памятаеце!  Пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць!

Возврат к списку