Сустрэча працоўных калектываў з дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў
04.12.2024
117
Сустрэча працоўных калектываў з дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў
03.12.2024 у ДУА "Дзіцячы садок №19 г.Віцебска" адбылася сустрэча працоўных калектываў ДУА "Дзіцячы садок №10 г.Віцебска", ДУА "Дзіцячы садок №19 г.Віцебска" і ДУА "Дзіцячая школа мастацтваў №6 г.Віцебска" » з дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў, генеральным дырэктарам ААТ «Даламіт» Соглаевым Сяргеем Мікалаевічам.
Галоўнай тэмай абмеркавання сталі маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У сваім выступленні Сяргей Мікалаевіч падкрэсліў, наколькі важна, каб кожны грамадзянін прыняў удзел у гэтай важнай падзеі для краіны, адзначыўшы, што актыўная грамадзянская пазіцыя - залог будучыні нашай дзяржавы. – Застацца суверэннай мірнай дзяржавай у цэнтры Еўропы ў той час, калі ідзе перадзел свету - гэта няпростая задача і яна залежыць ад кожнага з нас!
Акрамя таго, у ходзе сустрэчы былі ўзняты пытанні, якія датычацца жыцця жыхароў акругі. Сяргей Мікалаевіч падкрэсліў важнасць узаемадзеяння прадпрыемства, якое актыўна ўдзельнічае ў жыцці мікрараёна, і яго жыхароў. Ён зазначыў, што асноўная работа накіравана не толькі на выкананне вытворчых задач, але і на развіццё сацыяльнага супрацоўніцтва. Важна, каб планы і ідэі грамадзян улічваліся, і сумесныя намаганні дазвалялі зрабіць мікрараён больш камфортным і прывабным для жыцця.
Размова адбылася ў дзелавым, але даверным становішчы. Прысутныя актыўна дзяліліся сваімі праблемамі, якія датычацца добраўпарадкавання, сацыяльнай сферы і інфраструктуры. Усе звароты былі выслуханы і прыняты да ўвагі.
Напрыканцы сустрэчы Сяргей Мікалаевіч нагадаў, што яго дзверы заўсёды адчыненыя для вырашэння любых пытанняў, а таксама заклікаў выбаршчыкаў прыйсці ў прызначаны дзень выбараў 26 студзеня або ў перыяд датэрміновага галасавання на выбарчыя ўчасткі, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.