Навіны
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 26 студзеня 2025 года
04.11.2024 134

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 26 студзеня 2025 года

Такое рашэнне прынята 23 кастрычніка на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў. У адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса ЦВК зацвердзіў на наступны дзень каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 года.



 Напярэдадні дня выбараў традыцыйна пачне працу Інфармацыйны цэнтр Цэнтральнай выбарчай камісіі з мэтай аператыўнага інфармавання выбаршчыкаў і назіральнікаў аб ходзе галасавання.

Кандыдаты ў прэзідэнты вылучаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці не менш за 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў.

Вылучэнне кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь грамадзянамі ажыццяўляецца ініцыятыўнай групай выбаршчыкаў у колькасці не менш за 100 чалавек.

Возврат к списку