Выязное пасяджэнне адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска
18.10.2024
107
Выязное пасяджэнне адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска
18.10.2024 у Віцебскім філіяле УА "Міжнародны ўніверсітэт МІПСА" адбылося выязное пасяджэнне адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска з удзелам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пярцова Уладзіміра Барысавіча.
На парадку дня былі разгледжаны пытанні: "Аб удасканаленні работы з кадрамі ў Чыгуначным раёне г.Віцебска, "Аб стане ідэалагічнай работы з моладдзю ў арганізацыях прамысловасці, гандлю і адукацыі". У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце ААТ "Даламіт" Марчанка Алена Віктараўна.
Таксама ў рамках пасяджэння была арганізавана выстава па ідэалагічным суправаджэнні моладзі ў арганізацыях Чыгуначнага раёна г.Віцебска.