Навіны
Выстава "BUDEXPO-2023"
24.03.2023 121

Выстава "BUDEXPO-2023"

У перыяд з 15 па 17 сакавіка ААТ "Даламіт" прыняло ўдзел у 25-й Міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выставе "Budexpo-2023", якая праходзіла ў г.Мінск. Арганізатарамі выставы выступілі Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа" сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь і Беларускага саюза архітэктараў. 

Кампаніі з Беларусі і Расіі, якія прыехалі на выставу, праводзілі прэзентацыі сваёй прадукцыі, знаёмілі наведвальнікаў з новымі праектамі, дэманстравалі запатрабаваныя ў будаўнічай галіне тэхналогіі і сэрвісы, уключаючы ўнікальныя распрацоўкі і інавацыйныя рашэнні.

На працягу трох выставачных дзён стэнд ААТ "Даламіт" прыцягваў увагу наведвальнікаў мерапрыемства, якія актыўна цікавіліся прадстаўленымі ўзорамі прадукцыі, яе якаснымі характарыстыкамі, магчымымі сферамі прымянення, а таксама асаблівасцямі тэхналогіі вытворчасці.

Прадстаўнікі нашага прадпрыемства прэзентавалі прадукцыю, адказвалі на пытанні наведвальнікаў выставы, праводзілі сустрэчы з партнёрамі. У рамках дзелавой праграмы спецыялісты ААТ"Даламіт" прынялі ўдзел у перамовах з прадстаўнікамі гандлёвых сетак, па выніках якіх былі заключаны дагаворы на пастаўку прадукцыі.

Па выніках працы выставы ААТ "Даламіт" было ўзнагароджана дыпломам за якасць і надзейнасць вырабленай прадукцыі і ўклад у развіццё будаўнічай галіны, а таксама атрымала фірмовую статуэтку "BUDEXPO 2023".

Возврат к списку