XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
26.04.2025
123
XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
"Славянскі базар" - буйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь культурны форум, які аб'ядноўвае краіны і кантыненты, стаў сапраўды культурным брэндам Беларусі.
Скразной тэмай "Славянскага базару - 2025" стане 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна будзе абазначана ў многіх праектах форуму.
На сёлетнім фестывалі з'явяцца дзве новыя канцэртныя пляцоўкі: эксперыментальная – у музычным каледжы імя І. Салярцінскага і зорная – на Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе.
Дырэкцыя форуму прыгатавала сюрпрыз для гледачоў - магчымасць сфатаграфавацца са сваім кумірам. Дэталі будуць апублікаваны на сайце і сацсетках "Славянскага базару".
Доўгачаканая падзея будзе праходзіць з 8 да 14 ліпеня 2025 года. Білеты ўжо ў продажы, паспейце набыць!