Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі для навучэнцаў інжынерных класаў
14.10.2025
43
Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі для навучэнцаў інжынерных класаў
Сёння на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта прайшоў кірмаш мэтавай падрыхтоўкі для навучэнцаў інжынерных класаў школ Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ "Даламіт".
Спецыяліст па кадрах прадпрыемства Ганна Сіленка, якая расказала аб дзейнасці ААТ «Даламіт», тэхналогіях вытворчасці, запатрабаваных спецыяльнасцях і перспектывах мэтавага навучання. Дзеці даведаліся, якія перавагі дае мэтавая падрыхтоўка і як яна дапамагае ўпэўнена пачаць прафесійны шлях.
Каб сустрэча была не толькі пазнавальнай, але і цікавай, школьнікі прынялі ўдзел у інтэрактыўным квізе.
ААТ "Даламіт" надае вялікае значэнне мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў.