З мэтай вырашэння пытанняў дэфіцыту кадраў, пашырэння і павышэння эфектыўнасці мэтавай падрыхтоўкі, узмацнення прафарыентацыйнай работы, павышэння матывацыі моладзі да ўсвядомленага выбару прафесіі 24 лістапада 2023 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №6 г.Віцебска імя А.Я.Белахвосцікава" прайшло мерапрыемства "Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ "Вістан", ААТ "Даламіт", УА "Віцебскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж", УА "Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт".
У рамках мерапрыемства праведзена тлумачальная праца з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі па пытаннях мэтавай падрыхтоўкі і ўмовах працы на дадзеных прадпрыемствах.
Патэнцыйныя абітурыенты мелі магчымасць азнаёміцца з асаблівасцямі паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, даведаліся аб прафесіях, якія запатрабаваныя на прадпрыемствах, аб установах адукацыі, дзе гэтыя прафесіі можна атрымаць.