Навіны
За Аляксандра Лукашэнко сабрана ўжо больш за 700 тыс. подпісаў
14.11.2024 111

За Аляксандра Лукашэнко сабрана ўжо больш за 700 тыс. подпісаў

За дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнко, які ўдзельнічае ў электаральнай гонцы, ужо сабрана больш за 700 тыс.подпісаў. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам падчас наведвання стадыёна "Трактар".

- Мяне ўчора інфармавалі, што на сённяшні момант больш за 700 тысяч подпісаў сабрана. Дзесьці так, - распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што пакуль у яго не было часу старанна сачыць за выбарчай кампаніяй, паколькі ў канцы года назапасілася дастаткова спраў, было шмат паездак як па краіне, так і за мяжу.

Возврат к списку