08.05.2024
143
Забыць нельга. Памятаць!
8 мая 2024 года напярэдадні Дня Вялікай Перамогі рабочы актыў моладзі ААТ "Даламіт" далучыўся да марафону добрых спраў і ўнёс свой уклад у добраўпарадкаванне памятных месцаў.
Усё далей углыб гісторыі сыходзяць гераічныя і трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але сцежка народнай памяці не зарастае. Памяць - тое, чым магчыма аддзячыць за мір і перамогу.
Работнікі прадпрыемства добраўпарадкавалі магілу старшага лейтэнанта Дольнікава Віктара Аляксеевіча, якая размешчана па вул. Хлопцы прыбралі лістоту і пустазелле, сабралі смецце, падфарбавалі агароджу.
Дольнікаў Віктар Аляксеевіч нарадзіўся 22 студзеня 1959 года ў В.Камяніца Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. У 1976 годзе скончыў Рубаўскую сярэднюю школу. Працаваў памочнікам машыніста экскаватара на вытворчым аб'яднанні "Даламіт". 17 чэрвеня 1980 года Віцебскім гарваенкаматам прызваны ў рады Узброеных Сіл. У 1982 годзе быў накіраваны ў Афганістан у вайсковую частку палявая пошта 19888. Старшы лейтэнант В.А. дольнікаў загінуў 5 чэрвеня 1983 года, здзяйсняючы пяты баявы вылет за дзень для высадкі дэсанту і эвакуацыі параненых, яго верталёт быў збіты ракетай "Стынгер". За мужнасць і гераізм пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём "воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа".
Памяць аб вялікім подзвігу не згасне, пакуль гарыць агонь у сэрцах!
Возврат к списку