Дзень снегу 2024
22.01.2024 18

Дзень снегу 2024

У гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" 20-21 студзеня адзначылі Сусветны дзень снегу. Ініцыятыву падтрымала Міністэрства спорту і турызму, а таксама Беларускі лыжны саюз.

Галоўнай падзеяй сталі спаборніцтвы па гарналыжным спорце, у якіх прынялі ўдзел каля 200 спартсменаў з усёй Беларусі. Лепшых лыжнікаў урачыста ўзнагародзілі. Сярод узнагароджаных-прадстаўнік зборнай каманды Віцебскай вобласці, кантралёр будаўнічых матэрыялаў ААТ "Даламіт" Радзевіч Віталя, якая заняла II месца.

Акрамя паказальных выступленняў спартсменаў-прафесіяналаў неад'емнай часткай стала і забаўляльная праграма.

Возврат к списку