Аўтапрабег, прысвечаны вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
01.07.2024
141
Аўтапрабег, прысвечаны вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Штогод напярэдадні Дня Незалежнасці на прадпрыемстве праводзіцца аўтапрабег па месцах баявой славы. Сёлета 28 чэрвеня адміністрацыяй і прафсаюзным камітэтам ААТ "Даламіт" быў арганізаваны аўтапрабег на месца воінскага пахавання ў вёску Будзіслава.
Воінскае пахаванне размешчана паблізу вёскі Будзіслава, на беразе Заходняй Дзвіны - гэта месца гібелі партызанскай сям'і Бальшаковых. 14 чэрвеня 1942 года яна была па-зверску расстраляная фашысцкімі захопнікамі. У магіле пахаваны шэсць чалавек: Міхаіл Афанасьевіч 1888 г. н., Матрона Міхайлаўна, Пётр 1930 г. н., Валянціна 1938 г. н., Таццяна, Мікалай 1941 г. н.
Перад удзельнікамі мерапрыемства з сказаным на дарогу словам выступіла намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка Алена Віктараўна.
У рамках аўтапрабегу моладзь прадпрыемства правяла работы па пакосе травы месцаў пахавання №6679, ачыстку і высечку параслі, афарбоўку помнікаў і агароджаў. Акультурваючы месцы пахавання, нашы супрацоўнікі перадалі часцінку свайго сэрца і выказалі сваю падзяку за шчаслівае дзяцінства і ўпэўненую будучыню!
На месцы пахавання адбылося ўскладанне вянкоў да магіл загінулых з удзелам старшыні Курынскага сельскага Савета Міхаіла Камандышкі і настаўніка гісторыі ДУА "Курынская базавая школа імя Героя Савецкага Саюза М.Ф. Сініцкага" Андрэя Кулябкіна, які распавёў пра гераічныя бітвы землякоў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Прысутныя ўшанавалі памяць партызанскай сям'і хвілінай маўчання.
Памяць аб загінуўшых воінах будзе жыць вечна ў сэрцах нашчадкаў!