Чарнобыль - наш агульны боль
26.04.2024 5

Чарнобыль - наш агульны боль

38 гадоў таму, у вясновы красавіцкі дзень, свет узрушыла найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва радыяцыйная аварыя на Чарнобыльскай АЭС, якая змяніла лёсы людзей. У выніку разбурэння чацвёртага энергаблока АЭС загінулі тысячы людзей-ратавальнікі і простыя грамадзяне, усе яны працавалі над ліквідацыяй наступстваў пасля аварыі.

Чарнобыльская трагедыя заклікала нас атрымаць бясцэнныя ўрокі на будучыню, бо наступствы радыяцыйнай катастрофы яшчэ не пераадолены да канца і не страцілі сваёй актуальнасці.

26 красавіка ў ААТ "Даламіт" адбылося ўшанаванне работнікаў, якія маюць статус удзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пацярпелых ад тэхнагеннай катастрофы. Словы падзякі да прысутных выказалі намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка А.В. і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Асмалавец А.П. Удзельнікам ліквідацыі на ЧАЭС была аб'яўлена падзяка і выплачана матэрыяльная дапамога.

Возврат к списку