Прафсаюзным камітэтам ААТ "Даламіт" 21 верасня 2024 года для членаў прафсаюза і іх дзяцей была арганізавана экскурсійная паездка па маршруце: Віцебск – Рубяжэвічы – Сула – Віцебск.
Экскурсія пачалася з наведвання касцёла Святога Язэпа ў Рубяжэвічах, які захаваўся цалкам да нашых дзён у сваім першапачатковым выглядзе. Касцёл выкананы ў стылі неаготыкі: высокія вежы, завостраныя шпілі, стральчатыя вокны. Вышыня храма 45 метраў, у дзвюх вежах касцёла размешчаны званіцы. Складовая славутасць гэтага месца-валуны перад храмам, якія ўтвараюць невялікі парк.
У парку гісторыі "Вялікае княства Сула" - першым у Беларусі парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі нашы супрацоўнікі даведаліся пра найбольш значныя вехі беларускай гісторыі. У ходзе экскурсіі пазнаёміліся з сярэднявечным кварталам, гісторыяй замка, наведалі зброевую кузню, браварню з дэгустацыяй элітнага напою "Старка", пасля заканчэння экскурсіі пракаціліся на фаэтоне.
Такія паездкі, без усялякага сумнення, надаюць зарад жыццёвых сіл, напаўняюць станоўчымі эмоцыямі, дазваляюць захаваць гістарычную памяць, а галоўнае — аб'ядноўваюць калектыў!