Прафсаюзнае жыццё
Экскурсійная паездка
01.07.2024 145

Экскурсійная паездка

Прафсаюзным камітэтам ААТ "Даламіт" 29-30 чэрвеня 2024 года для членаў прафсаюза была арганізавана экскурсійная паездка па маршруце: Віцебск – Жылічы – Чырвоны Бераг – Бабруйск МК "Боркі" – Віцебск.

У першы дзень экскурсійнай паездкі сябры прафсаюза наведалі палац Булгакаў у Жылічах. Палац перажыў дзве сусветныя вайны і дайшоў да нашых дзён у выдатным стане. Далей па маршруце ішоў маёнтак Чырвоны Бераг і помнік-мемарыял, прысвечаны дзецям, на долю якіх выпала Вялікая Айчынная вайна. Другі дзень пачаўся з наведвання Бабруйска - аднаго з самабытных і найстарэйшых гарадоў Беларусі. Экскурсанты ўбачылі славутасць горада-Бабруйскую крэпасць-помнік фартыфікацыі пачатку 19 стагоддзя, сустрэліся героямі»дванаццаці крэслаў". Пасля Бабруйска наведалі вёску Боркі, дзе размешчаны мемарыяльны комплекс памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці.

Такія паездкі, без усялякага сумнення, надаюць зарад жыццёвых сіл, напаўняюць станоўчымі эмоцыямі, дазваляюць захаваць гістарычную памяць. А галоўнае — аб'ядноўваюць калектыў, настройваючы на яшчэ больш плённую працу на карысць роднай Беларусі.

Возврат к списку