Прафсаюзнае жыццё
Вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў "Яркая Беларусь: малюнкі ў гонар Дня незалежнасці!"
09.07.2024 144

Вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў "Яркая Беларусь: малюнкі ў гонар Дня незалежнасці!"

Завяршыўся конкурс дзіцячых малюнкаў "Яркая Беларусь: малюнкі ў гонар Дня незалежнасці!", які праходзіў з 20 чэрвеня па 4 ліпеня. Вы прыносілі нам яркія, маляўнічыя і неверагодныя малюнкі на тэму конкурсу.  4 ліпеня ў нашым афіцыйным telegram-канале праходзіла Анлайн-галасаванне для вызначэння самых яркіх работ. Пераможцы былі вызначаны шляхам набору максімальнай колькасці галасоў сярод падпісчыкаў нашага афіцыйнага канала.

Такім чынам, па выніках галасавання пераможцы размеркаваліся наступным чынам:

Пераможца ўзроставай катэгорыі 3-6 гадоў-Бабак Ганна з працай "Пад белым крылом" (4 гады) 
Пераможца ўзроставай катэгорыі 7-11 гадоў-Бабак Кірыл з працай "Прыгажосць незалежнасці" (9 гадоў) 
Пераможца ўзроставай катэгорыі 12-14 гадоў – Шыянкова Марына з працай "Беларусь forever...Чачэрская ратуша " (12 гадоў) 

Кожны малюнак-гэта магчымасць убачыць свет вачыма дзіцяці. Мы дзякуем усім удзельнікам конкурсу за тое, што падзяліліся з намі часцінкай сваёй душы, менавіта з вашымі працамі наш конкурс атрымаўся такім цікавым! 

Прафсаюзам ААТ "Даламіт" пераможцы конкурс дзіцячых малюнкаў "Яркая Беларусь: малюнкі ў гонар Дня незалежнасці!" узнагароджаны дыпломамі і падарункамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі падзякі і салодкія прызы!

Возврат к списку