IV пленум Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза
27.11.2023 27

IV пленум Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза

22 лістапада 2023 года адбылося пленарнае пасяджэнне Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

У ходзе работы пленума старшыня абласной арганізацыі прафсаюза праінфармаваў усіх прысутных аб дзейнасці Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза і рэалізацыі рашэнняў VII Пленума Савета Федэрацыі прафсаюзаў і V пленума Рэспубліканскага камітэта прафсаюза, гэтак жа асаблівая ўвага ўдзельнікаў пленума была звернута на правядзенне справаздачна-выбарнай кампаніі ў 2023-2024 гадах.

У ходзе дадзенага пленарнага пасяджэння былі заслуханы вынікі працы першасных прафсаюзных арганізацый па асноўных напрамках іх дзейнасці, рэвізійнай камісіі Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза за справаздачны перыяд, зацверджаны адпаведныя справаздачы аб каштарысе даходаў і расходаў, а так жа ўнесены некаторыя змены ў склад абласнога камітэта прафсаюза і яго прэзідыума і склад рэвізійнай камісіі абласной арганізацыі прафсаюза і інш.Па ўсіх пытаннях парадку дня былі прыняты адпаведныя рашэнні і намечаны канкрэтныя меры па ўдасканаленні далейшай працы Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза.

Па завяршэнні пленума старшынёй абласной арганізацыі прафсаюза Воўк С.І. ААТ "Даламіт" быў уручаны дыплом за лепшую пастаноўку спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы па выніках 2022 года з колькасцю да 1000 работнікаў.

Возврат к списку