Прафсаюзнае жыццё
Каманда ААТ «Даламіт» паспяхова выступіла на абласной спартакіядзе.
14.03.2026 23

Каманда ААТ «Даламіт» паспяхова выступіла на абласной спартакіядзе.

14 сакавіка ў Віцебску стартаваў абласны этап спартакіяды Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Адкрыў мерапрыемства старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Сяргей Воўк. Ён пажадаў удзельнікам сумленнай барацьбы і адзначыў: "Спартакіяда - гэта заўсёды свята спорту, адзінства і здаровага саперніцтва".

Каманда ААТ «Даламіт» не проста прыняла ўдзел, а паказала дастойны вынік у шашках, шахматах і настольным тэнісе: 1-е агульнакаманднае месца - шашкі; 1-е месца (шашкі, мужчыны) - Валянцін Хрол, слесар-рамонтнік цэха №11; 3-е месца (шашкі, жанчыны) - Кацярына Апірайла, кантралёр вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і вырабаў АТК; 3-е месца (настольны тэніс, жанчыны) - Вікторыя Мядзведзева, эканаміст аддзела маркетынгу і збыту.

Віншуем калегаў з выдатным вынікам!

Возврат к списку