Прафсаюзнае жыццё
Камандны чэмпіянат ААТ "Даламіт" па шашках 9-10 кастрычніка 2024 года
11.10.2024 143

Камандны чэмпіянат ААТ "Даламіт" па шашках 9-10 кастрычніка 2024 года

9-10 кастрычніка 2024 года прайшоў камандны чэмпіянат па шашках сярод работнікаў ААТ "Даламіт". Упершыню ў складзе каманды "Заводакіраўніцтва" прымалі ўдзел дзяўчаты - Якаўлева I.У. і Мядзведзева В.У.

Хоць правілы шашак досыць простыя, гульню можна назваць адной з самых дынамічных настольных стратэгій. Кожная партыя унікальная, і вынік зыходу гульні залежыць ад навыкаў суперніка. Работнікі ААТ "Даламіт" з вялікай адказнасцю і з непрыхаванай цікавасцю паставіліся да ўдзелу ў спаборніцтвах. 

Чэмпіянат завяршыўся падвядзеннем вынікаў. У выніку былі вызначаны наступныя пераможцы:

I месца – транспартны цэх (Себроўскі А.М., Каласкоў А.В., Гайдукевіч А.П.)
II месца – цэх №2 (Чабоха Н.Д. Грыгор'еў С.В., Бачурын А.I.)
III месца – цэх №11 (Данілюк В.А., Лявонаў В.М., Хрол В.I.)

Возврат к списку