Камандны чэмпіянат ААТ "Даламіт" па шашках 10-13 кастрычніка 2023 года
13.10.2023 23

Камандны чэмпіянат ААТ "Даламіт" па шашках 10-13 кастрычніка 2023 года

З 10 па 13 кастрычніка 2023 года пад лозунгам "За здаровы лад жыцця!" прайшоў чэмпіянат па шашках сярод работнікаў ААТ "Даламіт".

Хоць правілы шашак досыць простыя, гульню можна назваць адной з самых дынамічных настольных стратэгій. Работнікі ААТ "Даламіт " з вялікай адказнасцю і з непрыхаванай цікавасцю паставіліся да ўдзелу ў спаборніцтвах. Пераадольваючы хваляванне, кожны ўдзельнік імкнуўся да перамогі.

Пераможцамі сталі:
I месца - цэх №11 (Якаўлеў Ю.М., Кавалёў Д.В., Хрол В.І.)
II месца - транспартны цэх (Семачкін А.Ю., Сяброўскі А.М., Каласкоў А.В.)
III месца - цэх №2 (Якунчанкаў Д.В., Грыгор'еў С.В., Ермалаеў М.В.)

Віншуем!

Возврат к списку