Канферэнцыя ААТ "Даламіт"
03.01.2024 20

Канферэнцыя ААТ "Даламіт"

29 снежня 2023 года ў актавай зале адбылася канферэнцыя адкрытага акцыянернага таварыства "Даламіт".

З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Даламіт" Саглаеў Сяргей Мікалаевіч. Ён агучыў вынікі прадпрыемства за мінулы год, завастрыў увагу на недахопах і распавёў аб задачах і планах, якія стаяць перад калектывам у 2024. 2024-ы асаблівы, таму што па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы аб'яўлены Годам якасці. Прычым якасць у шырокім сэнсе слова закранае ўсе сферы і бакі жыцця: ад вытворчасці да праводзімых мерапрыемстваў, таму важна, каб яны былі цікавыя, актуальныя, мелі канкрэтную накіраванасць і вынік. У 2024 годзе змяняюцца падыходы па фінансаванні на вапнаванне кіслых глеб, у сувязі з гэтым павялічваюцца аб'ёмы паставак даламітавай мукі на 70% да 2023 года. У завяршэнне сваёй прамовы Сяргей Мікалаевіч падзякаваў усіх супрацоўнікаў, пажадаў усім мірнага неба і стабільнага дабрабыту, смелых рашэнняў і паспяховых перамог, каб праца ва ўсіх падраздзяленнях у 2024 годзе была адзначана больш высокімі вынікамі, а супрацоўнікі былі поўныя сіл, энтузіязму і ўпэўненасці.

Таксама на канферэнцыі былі разгледжаны пытанні аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў па Рубаўскай выбарчай акрузе № 40 і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Бабініцкай выбарчай акрузе №18. Аднагалосна ад працоўнага калектыву ААТ "Даламіт" вылучаны кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў па Рубаўскай выбарчай акрузе № 40 Сяргей Мікалаевіч Саглаеў, генеральны дырэктар ААТ "Даламіт", а кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў па Бабініцкай выбарчай акрузе №18 Дзядзела Юрый Адамовіч, начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Разгледзелі ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у калектыўны дагавор 2021-2024гг. Супрацоўнікі ААТ "Даламіт " былі праінфармаваныя аб асноўных дапаўненнях і змяненнях:

- тэрміны выплаты заработнай платы (два разы на месяц, 14 і 25 чысла);

- прадастаўленне 1 каляндарнага дня водпуску з захаваннем заработнай платы ў сувязі з нараджэннем дзіцяці;

- аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне пры прадастаўленні водпуску або яго часткі (не менш за 14 дзён);

- выплата сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску не пазней чым за 2 дні да пачатку водпуску, у выпадку прадастаўлення яго ў адпаведнасці з графікам, у іншых выпадках са згоды работніка не пазней за 2 рабочых дзён з дня пачатку працоўнага водпуску.

Возврат к списку