Прафсаюзнае жыццё
Конкурс дзіцячага малюнка на асфальце "Хай мірным будзе неба!"
03.06.2024 138

Конкурс дзіцячага малюнка на асфальце "Хай мірным будзе неба!"

Дзяцінства-гэта дзіўная пара. У дзяцінстве свет напоўнены яркімі фарбамі і адкрыццямі, здаецца, што няма нічога немагчымага. Дзяцінства-найважнейшы этап у жыцці, калі фарміруецца здароўе, характар, звычкі і каштоўнасці. Менавіта мы, дарослыя, павінны зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб дзяцінства не страціла свайго чараўніцтва, і нашы дзеці раслі здаровымі, разумнымі і ўсебакова развітымі!

31 мая ААТ "Даламіт" пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі правёў конкурс дзіцячага малюнка на асфальце "Хай мірным будзе неба!". У конкурсе прымалі ўдзел усе, хто любіць маляваць. Дзеці сталі сапраўднымі чараўнікамі - сваімі малюнкамі ператварылі шэрую асфальтавую пляцоўку ў казачны свет. Малюнкі атрымаліся яркімі, арыгінальнымі, а самае галоўнае вельмі добрымі. Кожны малюнак быў па-свойму цікавы, індывідуальны, выбраць сярод іх лепшы аказалася складана.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца – Вязіцкая Вікторыя, 8 гадоў
2 месца – Кабаеў Артур, 12 гадоў
3 месца – Бялінская Паліна, 9 гадоў і Айцовіч Ксенія, 10 гадоў

Пераможцам конкурсу былі ўручаны падарункі, якія прадаставіў прафсаюз ААТ "Даламіт", Хадзюш Макар атрымаў заахвочвальны прыз, а ўсе юныя мастакі атрымалі салодкі прыз!

Дзякуем усім удзельнікам конкурсу і выказваем захапленне вашымі талентамі, фантазіяй і творчым патэнцыялам!
Усе фатаграфіі і малюнкі дзяцей з конкурсу можна паглядзець у нашай групе Вконтакте: https://vk.com/album-161299597_301797708

Возврат к списку