Конкурс прафесійнага майстэрства "Лепшы па прафесіі"
08.12.2022 26

Конкурс прафесійнага майстэрства "Лепшы па прафесіі"

8 снежня 2022 года ў актавай зале цэха №14 ААТ "Даламіт" прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства "Лепшы па прафесіі".

У конкурсе прынялі ўдзел 4 работнікі арганізацыі, якія працуюць па прафесіі "слесар па рамонце і абслугоўванню абсталявання" 3 і 4 разраду, "слесар-рамонтнік" 3 і 4 разраду, або якія маюць вышэйназваныя прафесіі ў якасці сумежных, ва ўзросце да 35 гадоў. Былі запрошаны навучэнцы 8-9 класаў ДУА "Сярэдняя школа №15 г.Віцебска імя М.Я.Чуманіхінай".

Конкурс праводзіўся ў чатыры этапы.

I этап - "хатняе заданне" прадугледжвала выраб дэкаратыўнай падстаўкі пад кветкі з дроту сваімі рукамі.

II этап - "тэарэтычнае заданне" прадугледжвала выкананне ўдзельнікамі конкурсу тэсту па тэмах: агульныя звесткі аб слясарнай справе; інструменты ,якія прымяняюцца пры працы, патрабаванні да іх; рэзьбавыя злучэння. Кожны ўдзельнік павінен быў адказаць на 32 пытанні, якія змяшчаюцца ў тэсце, выбраўшы з некалькіх варыянтаў правільны адказ.

III этап - "практычнае заданне" прадугледжвала наступнае: мантаж падшыпніка на вал, зборка разьбовага злучэння, расшыфроўка абазначэння падшыпнікаў.

IV этап - "пытанні аховы працы, пажарнай бяспекі, аказанне першай даўрачэбнай дапамогі пацярпеламу". Удзельніку конкурсу неабходна было максімальна дакладна адказаць на пытанні білета. 

Па выніках конкурсу месцы размеркаваліся наступным чынам:

I месца - Іваноў Уладзіслаў цэх №7;
II месца - Бруеў Ілля цэх №9;
III месца - Чубараў Аляксандр цэх №2;
IV месца - Навадворскі Аляксей УРТГА.

Усе ўдзельнікі конкурсу са сродкаў прафсаюзнага бюджэту атрымалі грашовыя сертыфікаты, памятныя кнігі ад наймальніка і салодкія падарункі ад БРСМ.

Возврат к списку