Асабісты чэмпіянат ААТ "Даламіт" па більярдзе 13-15 сакавіка 2024
35

Асабісты чэмпіянат ААТ "Даламіт" па більярдзе 13-15 сакавіка 2024

13-15 сакавіка 2024 ў ДУ "Палац культуры "Руба" прайшоў асабісты Чэмпіянат ААТ «Даламіт» па більярдзе.

Більярд-захапляльная і займальная інтэлектуальная гульня, якая заўсёды была і будзе не толькі гульнёй, а спортам. Більярд развівае ўменне засяроджвацца, канцэнтравацца і правільна ацэньваць сітуацыю, трэніруе вытрымку.

Чэмпіянат прайшоў у пазітыўнай, сяброўскай абстаноўцы, дазволіў папрактыкавацца ў каардынацыі, трапнасці. Усе гульцы ўпэўнена і роўна ішлі да перамогі. Па выніках правядзення чэмпіянату прызавыя месцы ў асабістым першынстве размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – транспартны цэх – Антоненка В.Г.

2 месца – пенсіянер ААТ "Даламіт" – Ліора І.М.

3 месца – кіраванне – Масло Ч.В.

4 месца – транспартны цэх – Каласкоў А.В.

Спартыўныя мерапрыемствы становяцца выдатнай магчымасцю для супрацоўнікаў стварыць сяброўскую атмасферу ў калектыве. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад добрага настрою і бадзёрасці.

Возврат к списку