У мінулыя выходныя на лёдзе сустрэліся самыя цярплівыя і азартныя прадстаўнікі нашага прадпрыемства. Да іх далучыліся і былыя работнікі - пенсіянеры.
У камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняў цэх №2 у складзе С.У. Грыгор'ева і Г.Ф. Трусава (5460 г); другое месца - цэх №7 у складзе С.В. Шкрэда і Т.М. Шкрэд (4125 г); трэцяе месца - транспартны цэх у складзе С.М. Себроўскага і А.П. Гайдукевіча (2295 г).
У асабістым першынстве лідэрамі сталі: Г.Ф. Трусаў - 5460 г (1-е месца), С.В. Шкрэд - 2900 г (2-е месца), А.М. Сяброўскі - 1460 г (3-е месца).
Турнір яшчэ раз даказаў: калектыў ААТ "Даламіт" адзіны і ў рабоце, і на адпачынку.