Аб пераносе рабочых дзён у 2024 годзе
05.12.2023 40

Аб пераносе рабочых дзён у 2024 годзе

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2023 года №814 зацверджаны пераносы рабочых дзён у 2024 годзе. 

У адпаведнасці з пастановай працоўныя дні ў 2024 годзе пераносяцца: 

13 мая (панядзелак) на 18 мая (субота). Днямі адпачынку ў траўні 2024 года будуць 11 (субота), 12 (нядзеля), 13 (панядзелак) і 14 (аўторак) – 4 дні
8 лістапада (пятніца) на 16 лістапада (субота). Днямі адпачынку ў лістападзе 2024 года будуць 7 (чацвер), 8 (пятніца), 9 (субота) і 10 (нядзеля) – 4 дні. 

Разам з тым, арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўляецца права самастойна ўсталёўваць іншы парадак пераносу працоўнага дня.

Важна! Пераносы рабочых дзён распаўсюджваюцца толькі на работнікаў, якія працуюць у рэжыме пяцідзённага працоўнага тыдня з выходнымі днямі ў суботу і нядзелю.

Непрацоўнымі днямі ў 2024 годзе з'яўляюцца:
1 і 2 студзеня - Новы год
7 студзеня - Раство Хрыстова (праваслаўнае Раство)
8 сакавіка - Дзень жанчын
1 мая - Свята працы
9 мая - Дзень Перамогі
14 мая - Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі)
3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
25 снежня - Божае Нараджэнне (каталіцкае Раство)

Возврат к списку