Прафсаюзнае жыццё
Анлайн–квіз "Па слядах Перамогі", прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны
07.05.2024 111

Анлайн–квіз "Па слядах Перамогі", прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны

Ёсць такія святы, пра якія нельга забываць, пра іх проста неабходна памятаць і годна адзначаць. Такой падзеяй для нас з'яўляецца Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 7 мая напярэдадні гэтага вялікага свята для супрацоўнікаў ААТ "Даламіт" быў арганізаваны анлайн-квіз "Па слядах Перамогі", прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

У 2024 годзе спаўняецца 80 гадоў з дня поўнага вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з найважнейшых бітваў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Населеныя пункты, якія сталі прыкладам баявога подзвігу, усенароднага супраціву, узнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны".

- Вызваленне Беларусі-падзея, якую немагчыма пераацаніць у нашым лёсе. І для беларускага народа паважаць подзвіг вызваліцеляў і шанаваць памяць пра іх – найважнейшы абавязак перад продкамі, - адзначыла намеснік дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка А. В.

Квіз ўяўляў сабой серыю тэматычных пытанняў на анлайн-платформе аб ваенных падзеях, подзвігах, пераможных бітвах і аперацыях, гістарычных фактах, гарадах-героях, літаратурных творах і ваенных песнях.

Па выніках квізу месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца – Якунчанкаў Дзмітрый, служба ОтиПБ

2 месца – Мялешкіна Ала, ПТА

3 месца – Гусакова Наталля, ОГЭ

Усе пераможцы атрымалі дыпломы і квіткі на фільм "час вярнуцца" ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі.

Гэта мерапрыемства нагадала нам пра важнасць мужнасці, гераізму і подзвігаў тых, хто ахвяраваў сваім жыццём за нашу свабоду. У нашых сілах зрабіць так, каб гераічныя старонкі гісторыі Айчыны не аддаваліся забыццю. Мы абавязаны ведаць, каб памятаць!

Возврат к списку