Прафсаюзнае жыццё
Справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Даламіт"
16.08.2024 125

Справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Даламіт"

15.08.2024 у актавай зале ААТ "Даламіт" адбылася справаздачна-выбарная прафсаюзная канферэнцыя па выніках працы за перыяд са жніўня 2019 года па ліпень 2024 года. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел генеральны дырэктар ААТ "Даламіт" Саглаеў С. М., старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Воўк С. І., намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах Цярэнцьеў А. Л., намеснік генеральнага дырэктара па персаналу і ідэалагічнай рабоце Марчанка Е. У., галоўны бухгалтар Качанава Ж. М., інжынер па прамысловай бяспецы Шынкарэнка А. Л., старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Асмалавец А. П., дэлегаты і запрошаныя канферэнцыі.

Канферэнцыю адкрыў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Асмалавец А. П. са справаздачай аб праведзенай прафсаюзнай арганізацыяй за мінулы перыяд працы. Са справаздачай рэвізійнай камісіі выступіла бухгалтар Казлова С. В.

На канферэнцыі адбыліся выбары старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Даламіт", сфарміраваны і зацверджаны новы склад прафкама і рэвізійнай камісіі. Рашэннем дэлегатаў канферэнцыі старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Даламіт" абраны Асмалавец Аляксандр Пятровіч, старшынёй рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Даламіт" Каваленка Дзмітрый Сяргеевіч.

Было прадастаўлена слова Соглаеву С. Н. генеральнаму дырэктару ААТ "Даламіт", які падкрэсліў важнасць пастаяннага супрацоўніцтва прафкама з кіраўніцтвам і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, паколькі гэта дазваляе падтрымліваць высокі ўзровень сацыяльнага партнёрства ў калектыве, знаходзіць аптымальнае рашэнне самых складаных пытанняў, актыўна прыцягваць работнікаў да ўдзелу ў грамадскім жыцці прадпрыемства.

Па выніках канферэнцыі праца прафкама першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Даламіт" за перыяд са жніўня 2019 года па ліпень 2024 года прызнана здавальняючай.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Воўк С.І. уручыў граматы і падзякі работнікам прадпрыемства за добрасумленную працу, якаснае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху будаўнічай галіны.

Возврат к списку