Сёння супрацоўнікі ААТ "Даламіт" наведалі выставу дасягненняў "Мая Беларусь", якая праходзіць у выставачным цэнтры Белэкспа. Гэтая маштабная экспазіцыя займае некалькі тэматычных зон, кожная з якіх дэманструе дасягненні і патэнцыял нашай краіны. Лакацыі "Мы будучыня", "Разумны горад","Навука і інтэлект" і іншыя дазваляюць даведацца аб найноўшых распрацоўках у галіне тэхналогій, медыцыны, культуры, экалогіі і спорту.
Унікальная атмасфера выставы ствараецца дзякуючы інтэрактыўным зонам, якія прыцягваюць наведвальнікаў любога ўзросту. Нашы супрацоўнікі наведалі Выставачныя экспазіцыі, азнаёміліся з многімі цікавымі інавацыйнымі праектамі, рэалізаванымі ў розных галінах эканомікі краіны, даведаліся аб дасягненнях і навуковых поспехах Беларусі, а таксама аб культурнай і гістарычнай спадчыне нашай краіны.
Выстава "Мая Беларусь" дэманструе не толькі дасягненні мінулага, але і ўпэўнены погляд у будучыню, паказваючы, як гарманічна спалучаюцца інавацыі, гісторыя і нацыянальны гонар.