Калектыў ААТ “Даламіт” наведаў маштабную выставу дасягненняў “Мая Беларусь” і Нацыянальную бібліятэку.
Прадстаўленыя на выставе інтэрактыўныя экспазіцыі дазваляюць адначасова знаёміцца з культурнай і гістарычнай спадчынай краіны і перадавымі дасягненнямі ў тэхналогіях, навуцы, медыцыне і экалогіі. Выстава дэманструе дасягненні Беларусі за гады незалежнасці і ўсяляе ўпэўненасць у будучыню.
Нацыянальная бібліятэка ўражвае архітэктурай і маштабамі фондаў. Пад'ём на аглядную пляцоўку стаў сімвалічным завяршэннем дня, адкрыўшы надзвычайны панарамны від на сталіцу.
Такія мерапрыемствы зараджаюць асаблівым пазітывам і гонарам за краіну.