Прафсаюзнае жыццё
Традыцыя ўшанавання юбіляраў ААТ "Даламіт" працягваецца
13.09.2024 160

Традыцыя ўшанавання юбіляраў ААТ "Даламіт" працягваецца

Супрацоўнікі наша галоўная каштоўнасць. Таму ўнутраная палітыка арганізацыі накіравана на тое, каб кожны адчуў, што ён важны і каштоўны для прадпрыемства.

Больш за 35 гадоў адпрацаваў на ААТ "Даламіт" Нікіфараў Аляксандр Іванавіч. Пачынаў працу кіроўцам ГАЗ-24, затым кіроўца аўтобуса ПАЗ. На "Камазе" аб'ехаў амаль увесь Савецкі Саюз. Больш за 6 месяцаў быў удзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.  

Калегі характарызуюць Аляксандра Іванавіча як чалавека спагадлівага, адказнага, гатовага ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу, добрасумленнага і выканаўчага работніка. 

Сёння, 13 верасня 2024 года, калегі і сябры павіншавалі Аляксандра Іванавіча з 70-гадовым юбілеем. 

У адрас юбіляра прагучала шмат цёплых слоў, а таксама пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, дастатку, любові і клопату з боку родных, блізкіх і сяброў!

Возврат к списку