Юныя спартсмены СДЮШАР «Даламіт» пакарылі «Belarus Open»! Дзеці дастойна прадставілі Віцебскі рэгіён на міжнародных спаборніцтвах па караце WKF "Belarus Open" у Мінску.
У турніры ўдзельнічалі 1000 байцоў з 60 каманд і 7 краін. Нашы хлопцы паказалі характар і волю да перамогі. Дзелімся вынікамі: Астроўскі Мацвей - 1 месца (ката, 10-11 гадоў) і 3 месца (кумітэ, 10-11 гадоў, да 35 кг); Шчадзінскі Яраслаў - 2 месца (кумітэ, 10-11 гадоў, да 30 кг); Вінаградава Эльза - 2 месца (кумітэ, 10-11 гадоў, да 30 кг); Сідаровіч Таццяна - 3 месца (кумітэ, 12-13 гадоў, звыш 52 кг).
Віншуем спартсменаў і трэнераў з бліскучым вынікам!